Міхаіл Іванавіч Лісоўскі

 Lisoyski

“Мая вышэйшая навука –

Цяжкая праца, мазалі,

Ці поймуць дзеці і унукі,

Якімі ўперад мы былі?

              М.Лісоўскі.

Пранікнёнае слова земляка

 

Міхаіл Іванавіч Лісоўскі нарадзіўся ў верасні 1916 года, у вёсцы Лаўля, што знаходзіцца ў трох кіламетрах ад вёскі Пліса.

У пачатковую школу хадзіў у Плісу. Скончыўшы чатыры класы, прадоўжыў вучобу ў мястэчку Смалявічы, дзе знаходзілася сямігодка.

Потым служба ў Арміі ў Махачкале і вучоба ў мастацкім вучылішчы ў горадзе Баку. Там і атрымаў слецыяльнасць мастака.

Да пачатку Вялікай Айчыннай вайны Міхась Лісоўскі з’яўляўся супрацоўнікам смалявіцкай раённай газеты «Шлях калектывізацыі», і тады захапіўся вершаскладаннем.

У гады вайны жыў у горадзе Куйбышаве (Самара). Працаваў на авіяцыйным заводзе мастаком. Там жа у 1946 годзе былі зроблены першыя накіды паэмы «Вечарынка ў Плісе».  Родная Пліса, мабыць, і там яму марылася і снілася.

У пачатку 50-х гадоў, вярнуўшыся ў родныя мясціны, працягваў пісаць вершы. Працаваў настаўнікам малявання ў Пліскай сярэдняй школе, а потым – загадчыкам Пліскай хаты-чытальні.

Няшчасны выпадак абарваў усе планы і задумы. У красавіку 1980 года Міхаіл Іванавіч загінуў.

Больш як 25 год ён з’яўляўся членам літаб’яднання пры раённай газеце «Ленінскі заклік», і многія яго вершы друкаваліся на яе старонках. Акрамя таго, вершы Міхася Лісоўскага друкаваліся на старонках рэспубліканскіх выданняў  «Звязда», «Сельская ніва»,  у часопісах  «Вожык»,  «Прырода і мы» .

Свае  вершы паэт асабіста паказваў  М.Танку, калі ён з Іванам Шамякіным, Алесем Якімовічам і Іванам Шушкевічам былі ў Смалявічах.

Таксама М.Хведаровіч і  М.Гамолка давалі свае заўвагі на некаторыя, вершы і станоўча адгукаліся аб іх.

Вострае, пранікнёнае слова паэта-сатырыка палюбіла ўся Пліса, яно назвычайна хутка знайшло сцяжынку да сэрца кожнага чытача.


by with no comments yet.